Школа №8 г.Лида, Беларусь
Вы хотите отреагировать на этот пост ? Создайте аккаунт всего в несколько кликов или войдите на форум.

"Гісторыя Беларусі” знікне са школьнай праграмы

Участников: 3

Перейти вниз

"Гісторыя Беларусі” знікне са школьнай праграмы Empty "Гісторыя Беларусі” знікне са школьнай праграмы

Сообщение  Medved Чт Май 15 2008, 21:13

"Гісторыя Беларусі” знікне са школьнай праграмы Histor10
Курс "Гiсторыi Беларусi" ў нашых школах выкладацца больш не будзе. Гэта чарговы лагiчны крок пасля таго, як прадмет пачалi выкладаць па-руску. У праекце вучэбнага плана на наступны год напiсана проста - "гiсторыя". Для новага прадмета рыхтуецца i адмысловы падручнiк.

Такую iнфармацыю пацвердзiла Еўрарадыё намеснiца начальнiка упраўлення агульнай сярэдняй адукацыi Мiнадукацыi Валянцiна Маеўская. Па словах чыноўнiцы, цяпер працуе мiжведамасная камiсiя, якая абмяркоўвае пытанне пра аб"яднанне двух прадметаў з новага навучальнага года:

"Адно з пытанняў - гэта зацвярджэнне вучэбнага плана, у якiм гэты прадмет будзе называцца "Гiсторыя". Ну, ён будзе складацца з двух частак. I выдзяляецца дзве гадзiны. Адна гадзiна на гiсторыю Беларусi, другая - на сусветную гiсторыю. I так, як было, так i застаецца. Проста ў вучэбным плане ён будзе называцца "Гiсторыя".

Новы вучэбны план стане дадаткам да дэкрэту аб пераходзе на 11-гадовы тэрмiн навучання ў школах. Пра гэта Еўрарадыё расказаў старшыня камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчным прагрэсе Палаты прадстаўнiкоў Уладзiмiр Здановiч. План "задавальняе усiх". А колькi дакладна гадзiнаў будзе адведзена на гiсторыю Беларусi ў агульным курсе гiсторыi, Здановiч не ведае:

"Я не ведаю, тут проста напiсана "гiсторыя", таму тут я не магу растлумачыць цi то будзе гiсторыя сярэднiх вякоў… i колькi гадзiнаў на гiсторыю Беларусi. Проста напiсана слова "гiсторыя". У прынцыпе, калi мы ўчора абмяркоўвалi план, то ён задаволiў усiх".

Закрануць змены нават старэйшыя класы, якiя ў сувязi з пераходам на 11-годку, школу будуць заканчваць у "экстрэмальных умовах"

Здановiч: "Нават у пераходным тыповым вучэбным плане для тых 9-10 класаў, якiя знаходзяцца цяпер у школе, i якiя будуць у такiм экстрэмальным рэжыме заканчваць школу, нават у iх напiсана гiсторыя 2 гадзiны".

Настаўнiца гiсторыi мiнскай Гiмназii №12 Вольга Шаўцова пра надыходзячыя змены ведае. Кажа, што нiбыта нават iснуе адмысловы падручнiк для новага прадмета. Праўда рыхтаваўся ён пад 12-годку:

"Я пра гэта чула, я ведаю, што ёсць падручнiкi, iх ужо падрыхтавалi. I там гiсторыя iдзе як iнтэграцыйны курс. Гэта значыць, што ў адным падручнiку паслядоўна будзе выкладацца гiсторыя сусветная…. ну i гiсторыя Беларусi, калi гэтыя працэсы ахоплiваюць нашу тэрыторыю. Падручнiк будзе адзiн, але ён быў падрыхтаваны для 12-гадовай школы. Што будзе цяпер з пачатку верасня, я не ведаю".

Вольга Шаўцова расказвае, што з настаўнiкамi гiсторыi наконт аб"яднання двух прадметаў нiхто не раiўся. Але, магчыма, гэта i добрая iдэя, калi б толькi рабiлася трошкi па-iншаму — настаўнiкi былi супраць выкладання гiсторыi роднай краiны па-руску:

"У нас не пыталiся пра тое, цi трэба аб"ядноўваць гэтыя курсы. Тым не менш многiя былi згодныя, але не ў такiм ракурсе. Мы, напрыклад, былi супраць таго, каб гiсторыя Беларусi выкладалася на рускай мове. Настаўнiкi гiсторыi ўсё ж такi выступаюць за тое, каб гiсторыя Беларусi выкладалася на роднай мове".

Не зразумела, чаму i каму ўсё ж такi спатрэбiлася аб"яднаць "Сусветную гiсторыю" з "Гiсторыяй Беларусi". Настаўнiкi i надалей маглi выкладаць гiсторыю нашай краiны "комплексна". Як тое рабiла Вольга Шаўцова. Без агульнага падручнiка:

"Наогул гэта такi культурна-цывiлiзацыйны падыход. З гэтага пункту гледжання, гэта абсалютна правiльна. Я, напрыклад, у любым выпадку працую сiнхронна, хоць i не па iнтэграцыйным падручнiку. Я даю курс "сусветкi" i пасля разглядаю, якiя працэсы адбывалiся ў Беларусi, i як гiсторыя сусветная паўплывала на гэтыя працэсы ў нашай краiне".

Вядомы пiсьменнiк i гiсторык Уладзiмiр Арлоў называе такi крок спробай ператварыць нашу гiсторыю з тысячагадовай у вельмi кароткую. Не выключае ён i таго, што чыноўнiкi пойдуць на скарачэнне гадзiнаў, адведзеных на гiсторыю Беларусi:

"Гiстарычная памяць - гэта вялiкая стваральная сiла, i гэта выдатна разумее любая ўлада. Ну, а наша ўлада гэтай сiлы папросту баiцца. Мы ўжо не першы год назiраем спробы ператварыць нашу гiсторыю з тысячагадовай ў гiсторыю вельмi кароткую, якая пачынаецца можа толькi ў 20-м стагоддзi. Гэта чарговы крок. Мы з"яўляемся сведкамi рэдагавання гiсторыi, якую падпарадкоўваюць iдэалагiчным нормам. Не выключана, што будуць скарачаць гадзiны…"

Адзначу, што аб"яднанне гiсторыi Беларусi з сусветнай гiсторыяй - з"ява не новая. Гэты крок вяртае нас у савецкiя часы. Калi iснаваў толькi адзiн прадмет "Гiсторыя", i выкладаўся па-руску.


Взято с tut.by
Medved
Medved
Admin

Мужчина Количество сообщений : 76
Возраст : 32
Дата регистрации : 2008-01-29

https://lidaschool8.forum2x2.ru

Вернуться к началу Перейти вниз

"Гісторыя Беларусі” знікне са школьнай праграмы Empty Re: "Гісторыя Беларусі” знікне са школьнай праграмы

Сообщение  Ярік Чт Май 15 2008, 23:04

Гэта ўжо вядома... Ў прошлым годзе, калі не памыляюся, тое ж самае было)))
Як гэта не сумна \\\ "МЫ ПОЛЕ ДЛЯ ЭКСПЕРЕМЕНТОВ"""///
"Гісторыя Беларусі” знікне са школьнай праграмы Diablo РЭВАЛЮЦЫЮ!!!
Ярік
Ярік
Великолепный
Великолепный

Мужчина Количество сообщений : 342
Возраст : 32
Географическое положение : Крэсла - гляджу ў моник...
Работа/Хобби : Гітара/музыка
Настроение : Хачу лятаць, як птушка. Хачу высока - высока пархаць ў нябёсах!!! Але цягне ўніз ў сэрцы іголка
Дата регистрации : 2008-02-22

http://my.mail.ru/mail/yarik_v_mechtax/

Вернуться к началу Перейти вниз

"Гісторыя Беларусі” знікне са школьнай праграмы Empty Re: "Гісторыя Беларусі” знікне са школьнай праграмы

Сообщение  Bio$ Чт Май 15 2008, 23:22

Йопт, обидно. Как ето историю своево же народа не знать. ВТФ? Shocked
Bio$
Bio$
Модератор

Мужчина Количество сообщений : 247
Возраст : 31
Географическое положение : А дэ надо?
Настроение : CHAAAAAAAAAARRRRGE!!!!!!!!!111one
Дата регистрации : 2008-01-31

Вернуться к началу Перейти вниз

"Гісторыя Беларусі” знікне са школьнай праграмы Empty Re: "Гісторыя Беларусі” знікне са школьнай праграмы

Сообщение  Ярік Пт Май 16 2008, 00:07

Bio$ пишет:Йопт, обидно. Как ето историю своево же народа не знать. ВТФ? Shocked

Усё вельмі проста, Макс... Спачатку нас паўзбавілі РОДНАЙ МОВЫ... Зараз нас яшчэ і РОДНАЙ ГІСТОРЫІ жадаюць паўзбавіць!!! Прадался... Каму? Да вусаты ўсё ў сваю кішэню паклаў. Не УСЁ!!! ХОПІЦЬ!!! ТАК ДАЛЕЙ ЖЫЦЬ НЕЛЬГА!!! БОЛЬШ МАЎЧАЦЬ Я НЕ БУДУ!!! МАЯ БЫ ВОЛЯ, Я Б УСІХ ЗВОЛЬНІЎ!!! І НЕ ВЫПУСКАЎ НА ВОЛЮ, А ПОТЫМ, КАЛІ Б СТАЛА УСЁ ДОБРА --- ЗАСТРЭЛІЎ!!!

РЭВАЛЮЦЫЮ!
Ярік
Ярік
Великолепный
Великолепный

Мужчина Количество сообщений : 342
Возраст : 32
Географическое положение : Крэсла - гляджу ў моник...
Работа/Хобби : Гітара/музыка
Настроение : Хачу лятаць, як птушка. Хачу высока - высока пархаць ў нябёсах!!! Але цягне ўніз ў сэрцы іголка
Дата регистрации : 2008-02-22

http://my.mail.ru/mail/yarik_v_mechtax/

Вернуться к началу Перейти вниз

Вернуться к началу

- Похожие темы

 
Права доступа к этому форуму:
Вы не можете отвечать на сообщения